Надвор'е

Сіноптыкі паабяцалі істотнае пагаршэнне ўмоў надвор'я

Белгідрамет расказаў пра надвор'е на праваслаўнае Вадохрышча.

Фота: БелТА

17 студзеня ўначы і раніцай месцамі па краіне пройдзе невялікі снег, днём без істотных ападкаў. Вецер месцамі парывісты. Ноччу -11..-17°С, месцамі да -18..-20°С; максімальная днём -5..-11°С, па паўднёвым захадзе Беларусі -1..-4°С. У Мінску ўначы чакаецца да мінус 17°С, удзень да мінус 8°С.

У чацвер, 18 студзеня, умовы надвор'я будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма і цёплыя марскія паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца снег, мокры снег, раніцай і днём з дажджом.

Месцамі прагназуюцца завіруха, слабы туман, галалёд і наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца.

Вецер днём месцамі моцны парывісты. Ноччу ад -2°С па паўднёвым захадзе да -15°С па паўночным усходзе, максімальная днём -3…+4°С. У Мінску ўначы мінус 8°С, удзень 0..-1°С.

19 студзеня пачне паступаць халоднае паветра са Скандынавіі. Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі — снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом, днём месцамі па краіне чакаецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца.

Ноччу будзе ад -1°С па паўднёвым усходзе да -9°С па паўночным захадзе рэспублікі, максімальная днём -5…+1°С. У Мінску цягам дня -5°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

Беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «Новай Беларусі» і вярнуліся ў краіну, прымушаюць каяцца і клясці Лібера7

Халезін незвычайна параўнаў Шрайбмана і Чалага3

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць14

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць