БЕЛ Ł РУС

Купалаўцы прэзентавалі ютуб-прэм’еру праекта па творах палітвязняў — выйшла вельмі кранальна

27.05.2024 / 11:44

Nashaniva.com

На ютубе «Вольных Купалаўцаў» з’явіўся новы відэапраект — «Слова з-за кратаў». Гэта стужка жывых малюнкаў, заснаваная на шэрагу твораў і лістоў беларускіх палітвязняў. 

«Гэты праект пра наша яднанне. Яднанне тых беларусаў, што апынуліся ў няволі, і тых, што былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, тых, хто намагаецца жыць далей у роднай краіне, і тых, каго, на жаль, мы страцілі назаўжды», — тлумачаць акцёры.

Магічны візуальны шэраг для праекта падрыхтавала мастачка Аляксандра Канафальская, а музыку напісаў кампазітар Эрык Арлоў-Шымкус.

Чытайце таксама:

Квіткі на прэм’еру купалаўцаў па апавяданнях Знака разабралі за суткі. Расказваем унутраную кухню спектакля

Галоўным рэжысёрам Лялечнага тэатра стаў Яўген Карняг — чаму яго можна лічыць адной з асноўных зорак беларускага тэатра проста цяпер?

«Вяртацца будзем не заўтра». Купалавец Алег Гарбуз пра гастролі ў Францыі, ролю Ашурка і трагізм часу

Каментары да артыкула