БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыбыла чарговая батарэя расійскіх ЗРК «Тор-М2»

21.11.2024 / 23:35

Nashaniva.com

Чарговая батарэя расійскіх зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2» прыбыла ў Беларусь. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Фота: Мінабароны

Як заявіў начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў камандавання ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл палкоўнік Андрэй Севярынчык, адметнымі асаблівасцямі зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2» з'яўляецца яго «высокая мабільнасць, малы час рэакцыі, эфектыўная стральба па шырокім класе цэляў, а таксама аўтаматызацыя баявой работы».

Комплексы, якія паступілі гэтым разам, дапрацаваныя расійскімі канструктарамі «з улікам вопыту іх прымянення ў СВА».

Зенітны ракетны комплекс «Тор-М2» забяспечвае эфектыўную супрацьпаветраную абарону прызначаных аб'ектаў. Комплекс здольны выконваць баявыя задачы ў любых кліматычных умовах.

Батарэя ЗРК «Тор-М2» здольная адначасова паразіць 16 цэляў, якія дзейнічаюць з любых напрамкаў з хуткасцю да 730 м/с, на далёкасці да 12 км і вышыні да 10 км і днём, і ноччу, у любых умовах надвор'я.

Чытайце таксама:

У Магілёве будуць адбіваць «напад» на ваенкамат

У верасні 2025-га ў Беларусі пройдуць сумесныя вучэнні АДКБ

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Мінабароны спыніла будоўлю новай вайсковай часці на мяжы з Украінай. Яе першыя аб’екты павінны былі здаць у сакавіку

Каментары да артыкула