БЕЛ Ł РУС

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме

24.01.2025 / 23:17

Nashaniva.com

Вядучы прапагандысцкай перадачы «Міжнародная піларама» Тыгран Кеасаян, які з канца мінулага года знаходзіцца ў коме, стаў заслужаным артыстам Расеі. Указ пра гэта падпісаў Уладзімір Пуцін.

Уладзімір Пуцін з Тыгранам Кеасаянам. Фота: РИА Новости

Жонка Тыграна Кеасаяна, таксама прапагандыстка Маргарыта Сіманьян, 8 студзеня напісала, што яе муж перажыў клінічную смерць і трапіў у кому. У мінулую нядзелю яна паведаміла, што паляпшэнняў ягонага стану няма.

Рэжысёр Тыгран Кеасаян стаў працаваць тэлевядучым у 2007 годзе: у розны час ён вёў праграмы на тэлеканалах РЕН ТВ, «Расія», ДТВ. З 2016 года і да сваёй комы Кеасаян быў вядучым прапагандысцкай перадачы «Міжнародная піларама» на НТВ.

У 2022 годзе краіны Еўрасаюза, Канада, Вялікабрытанія і шэраг іншых дзяржаў увялі супраць яго санкцыі краін за ўдзел у крамлёўскай прапагандзе.

Чытайце таксама:

Муж Сіманьян прапагандыст Тыгран Кеасаян дагэтуль у коме

Расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме

Кіраўнік апарату Пашыняна абвінаваціў расійскія медыя ў гібрыднай вайне супраць Арменіі, а найбольшымі прапагандыстамі там назваў армян

Расследаванне Навальнага: Сіманьян і яе сям'я зарабілі на мутных схемах амаль $10 мільёнаў за тры гады

Улады Казахстана паабяцалі забараніць уезд у краіну расійскаму прапагандысту Кеасаяну

Каментары да артыкула