Свет2121

Расследаванне Навальнага: Сіманьян і яе сям'я зарабілі на мутных схемах амаль $10 мільёнаў за тры гады

Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выпусціў расследаванне, прысвечанае кіраўніцы тэлеканала «Раша Тудэй» і сеткі «Спутнікаў» Маргарыце Сіманьян і яе сужыцелю Тыграну Кеасаяну. Журналісты прыйшлі да высновы, што прапагандысты паразітуюць на расійскім бюджэце.

Тыгран Кеасаян і Маргарыта Сіманьян

Сіманьян — мастацкі кіраўнік «Міжнароднай піларамы» на НТВ, якую вядзе Кеасаян. За яе вытворчасць тэлеканал плаціць студыі «Голд Віжн» $1,6 мільёна ў год — студыя належыць Кеасаяну. «Аэрафлот» за чатыры гады выдаткаваў $13,5 мільёна на рэкламу ў выпусках «Міжнароднай піларамы».

Усе кантракты заключаюцца з агенцтвам «Інвента» — яно належыць Сіманьян. На кантрактах «Інвента» зарабіла $8,8 мільёна — вялікая частка з іх ідзе на зарплаты Сіманьян і Кеасаяна. Яшчэ $5,3 мільёна «Аэрафлот» заплаціў «Інвента» за хвалебныя навіны на іншых тэлеканалах.

У Кеасаяна і Сіманьян ёсць яшчэ два рэкламныя агенцтвы: у аднаго з іх заказвалі паслугі фонд «Сколкава» і аргкамітэт ЧС па футболе, другому плаціць МУС — $1,3 мільёна ў год за паляпшэнне іміджу.

Агулам на ўсіх гэтых схемах Сіманьян і яе муж зарабілі $9,7 мільёна за тры гады.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць