БЕЛ Ł РУС

Мінчанку аштрафавалі за тое, што яна пабіла свайго сына

6.02.2025 / 12:45

Nashaniva.com

Суд Савецкага раёна Мінска аштрафаваў мясцовую жыхарку за тое, што яна «злёгку ўдарыла свайго сына па ягадзіцах», піша прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2024 года. Як паведамляе пракуратура, 30-гадовая мінчанка пабіла свайго 7-гадовага сына — у яго засталіся ранкі, кровападцёкі і драпіны.

Пашкоджанні заўважыла класная кіраўнічка хлопчыка і медсястра, да якой прывялі школьніка на агляд. Хлапчук пацвердзіў, што пабіла яго мама.

Па версіі жанчыны, яна не біла сына, а толькі «злёгку ўдарыла яго па ягадзіцах».

Суд прызнаў яе вінаватай у наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання (частка 2 арт. 10.1 КаАП) і абавязаў выплаціць штраф — 126 рублёў.

Чытайце таксама:

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Каментары да артыкула