Свет55

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам

Пра гэта стала вядома пасля таго, як школьніку, які мае фінскі і расійскі пашпарты, не дазволілі паехаць на экскурсію на АЭС разам с класам.

АЭС Олкілуота. Фота: Wikimedia Commons

У Фінляндыі прынята рашэнне не дапускаць грамадзян Беларусі і Расіі на АЭС Олкілуота.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як на экскурсію не пусцілі школьніка з двума грамадзянствамі — Фінляндыі і Расіі. Хлопец разам з іншымі вучнямі гімназіі павінен быў наведаць АЭС Олкілуота. Аднак ён атрымаў ліст, у якім гаварылася, што яго не дапусцяць на экскурсію, бо ён нарадзіўся ў Расіі, піша yle.fi.

«Я атрымаў інфармацыю з Олкілуота, што з прычыны бяспекі і сусветнай сітуацыі, якая склалася, ты не можаш прыняць удзел у візіце на АЭС, таму што нарадзіўся ў Расіі. Гэта жорсткая лінія карпаратыўнай бяспекі, на якую, на жаль, немагчыма паўплываць», — гаварылася ў паведамленні ад настаўніка.

Дырэктарка прэс-службы АЭС Олкілуота Ёханна Ахо расказала, што на падставе ацэнкі рызык у сферы карпаратыўнай бяспекі і супрацоўніцтва з уладамі было прынята рашэнне не дапускаць грамадзян Расіі і Беларусі на экскурсіі на ядзерныя аб’екты.

У паліцыі бяспекі паведамілі, што глабальнага рашэння аб узмацненні мер бяспекі на стратэгічных аб’ектах не прымалася. Але кіраўніцтва аб'ектаў самастойна адказвае за бяспеку.

«Аператары крытычнай інфраструктуры самі адказваюць за меры бяспекі на сваіх аб’ектах, а таксама за парадак прыёму наведвальнікаў. Заканадаўства або іншыя рэкамендацыі не абмяжоўваюць наведванне аб’ектаў крытычнай інфраструктуры для асоб з двума грамадзянствамі», — адзначылі ў паліцыі.

Маці хлопчыка назвала сітуацыю абсурднай.

«Няўжо на АЭС сапраўды думаюць, што дзіця можа аказацца шпіёнам? У чым сэнс адмовы? Як мой сын нясе адказнасць за «сітуацыю, якая склалася ў свеце»? Гэта абсалютна расісцкае, недарэчнае і супрацьпраўнае абгрунтаванне яго няўдзелу ў экскурсіі», — лічыць жанчына.

Каментары5

  • Ватны беларус
    02.02.2025
    Чорт, а я так марыў купіць квіткі на АЭС Олкілуота!
  • Жвір
    02.02.2025
    Жора, пры чым тут санкцыі ? Ні ў водным пакеце санкцыяў такіх мераў не прадурледжана. Гэта па-за санкцыямі. Вы разумееце, пра што тут пішуць ? "...кіраўніцтва аб'ектаў самастойна адказвае за бяспеку."
    Падобна, што вас заклініла...
  • Гы
    02.02.2025
    Ватны беларус, у Астравец квіткі распаўсюджваюць праз прафсаюз :)

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку4

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць