БЕЛ Ł РУС

Частку рабочых на беларускіх будоўлях хочуць замяніць робатамі

13.02.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Будаўнічая галіна актыўна шукае спосабы для павышэння прадукцыйнасці працы, паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. Ён адзначыў, што гэта звязана з кадравым дэфіцытам і што праблема характэрная не толькі Беларусі, але і суседніх краін.

Фота ілюстрацыйнае

«Пераламаць сітуацыю і захаваць якасць работ, якія праводзяцца на будпляцоўцы, будзе цяжка без шырокага ўкаранення механізаваных і рабатызаваных комплексаў», — лічыць Пархамовіч.

«Возьмем, дапусцім, кладку цэглы. Важна, каб высокакваліфікаваны рабочы выконваў сур'ёзныя задачы, як кажуць на будаўнічым слэнгу, заводзіў вуглы, а зрабіць парадоўку, то-бок укладаць цэглу ў сцяну, можа і робат. Такі вопыт ужо ёсць у нашых суседзяў», — растлумачыў міністр.

«Да таго ж, робат не просіць адпачынку і можа працаваць круглыя суткі. Мяркую, дзякуючы такім падыходам, гэта значыць праз павышэнне ступені механізацыі і рабатызацыі працэсаў на будаўнічай пляцоўцы, мы здолеем пры наяўнай колькасці работнікаў дасягнуць значна больш высокай прадукцыйнасці і павялічыць аб'ёмы выкананых будаўніча-мантажных работ», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі

Як ідзе рэканструкцыя былога будынка Дома друку

Стала вядома, калі скончаць рэканструкцыю кінатэатра «Масква» ў Мінску

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок

Каментары да артыкула