Грамадства22

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок

Рэканструкцыя касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і цэнтральнай уваходнай брамы на тэрыторыі Кальварыйскіх могілак у Мінску зацягваецца. А Чырвонага касцёла, закрытага больш за два гады таму, у планах па рэканструкцыі аб'ектаў у 2025 годзе ўвогуле няма, піша Katolik.life.

Планы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла ў Мінску памянялі

Касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

Год таму была інфармацыя, пра тое, што згодна з Інвестыцыйнай праграмай Мінска на 2024 год асноўныя работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках павінны правесці і скончыць у 2025 годзе.

Аднак свежыя даныя сведчаць, што планы змяніліся. Гэта вынікае з апублікаванага пераліку аб'ектаў, праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю якіх у 2025 годзе плануецца рабіць за кошт сродкаў бюджэту Мінска і іншых крыніц фінансавання —дадатку да інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2025 год.

Згодна з дакументам, тэрмін рэканструкцыі касцёла і іншых аб'ектаў на Кальварыйскіх могілках расцягнулі на 2025-2026 гады.

Хоць работы ўсё ж плануюць пачаць сёлета. Пры гэтым сума, якая павінна быць выдзеленая з гарадскога бюджэту і асвоеная, падзелена амаль роўнымі долямі на два гады. Гэта можа сведчыць пра тое што аб'ёмы работ у 2025 і 2026 гадах павінны быць прыкладна аднолькавымі.

Тэрмінам уводу аб'екту ў эксплуатацыю таксама пазначаны 2026 год замест 2025-га, як планавалася раней. Ці будзе касцёл на гэты перыяд закрыты, па-ранейшаму не паведамляецца.

Заказчыкам праекта з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінская спадчына», на балансе якога таксама знаходзіцца закрыты больш за два гады таму Чырвоны касцёл — нібыта з прычыны патрэбы ў ягонай рэканструкцыі.

Пры гэтым у Інвестыцыйнай праграме ў пераліку аб'ектаў, рэканструкцыю якіх у 2025 годзе плануецца рабіць за кошт сродкаў бюджэту Мінска і іншых крыніц фінансавання, Чырвонага касцёла зноў няма.

Каментары2

  • олд
    11.02.2025
    Свабода веравызнання, казалі яны
  • Давайце РПЦшныя залатые купалы цыбыліны ўжо
    28.03.2025
    Якія не маюць дарэчы ніякай сувязі з праваслаў'ям а толькі з азіяй да масквой

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма4

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

Матч у падтрымку ЛГБТ на футбольным ЧС-2026 прыпаў на гульню зборных краін, дзе аднаполыя адносіны забароненыя9

На Тэнэрыфе гіганцкая хваля забрала жыцці трох турыстаў7

Беларусы вывешваюць у інтэрнэт рэквізіты сваіх банкаўскіх картак — усё гэта пад шыльдай каляднай гульні2

Той самы Ігар з Віцебска, які праставаў нападпітку дахаты, звольніўся з завода20

Мужчына нечакана вылекаваўся ад ВІЧ пасля перасадкі звычайных ствалавых клетак1

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яе некалькі метраў працягнула па асфальце9

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі3

Праз захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі ў Вільні пройдзе пратэст перавозчыкаў— фурамі заставяць цэнтр горада4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма4

Лукашэнка пра паветраныя шары з Беларусі: Я размаўляў з лётчыкамі, для самалётаў ніякай праблемы няма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць