БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запрасіў наведаць Беларусь прэзідэнта Сербіі

15.02.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 15 лютага павіншаваў прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Днём дзяржаўнасці Сербіі і запрасіў яго прыехаць у Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка з Аляксандрам Вучычам

Паводле слоў прэс-службы Лукашэнкі, Мінск і Бялград «прыярытэтную ўвагу надаюць гандлёва-інвестыцыйным праектам, гуманітарнаму супрацоўніцтву, пераемнасці традыцыйных каштоўнасцяў». Таксама заяўлена пра падтрымку «ў справах суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі».

Вучыч быў першым сярод кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў, якія павіншавалі Лукашэнку з «перамогай на выбарах» 26 студзеня. Віншаванне ад яго прыйшло праз два дні галасавання. Акрамя яго, з Еўропы па-за межамі былога СССР Лукашэнку ніхто афіцыйна не віншаваў.

Вучыч і Лукашэнка ўзаемна наведвалі Мінск і Бялград у 2019 годзе. Іх апошняя на гэты момант сустрэча адбылася ў лістападзе мінулага года ў Баку на палях Сусветнага кліматычнага саміту.

Акрамя таго, у 2017 годзе цяперашні прэзідэнт Сербіі наведваў Беларусь у якасці прэм'ер-міністра краіны.

Чытайце таксама:

Лукашэнка атрымаў віншаванне з «перамогай» на выбарах ад прэзідэнта Грузіі

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі

Лукашэнка дачакаўся віншавання ад прэзідэнта Ірана

Якія краіны віншавалі Лукашэнку з перамогай у 2020-м, а цяпер ігнаруюць яго «пераабранне»

Сі Цзіньпін павіншаваў Лукашэнку

Каментары да артыкула