БЕЛ Ł РУС

На беларускім аўкцыёне хочуць прадаць стары плашч за 30 тысяч рублёў

21.02.2025 / 19:0

Nashaniva.com

Жыхарка Гомельскай вобласці размясціла на аўкцыённай пляцоўцы Ay.by аб'яву пра продаж плашча, пашытага, як адзначана, у 1950-х гадах. Рэч выглядае зусім звычайна, але цана яе дзівіць, піша Smartpress.by.

Фота: Ay.by

За шэры плашч у «выдатным стане» прадавец просіць ажно 30 тысяч рублёў.

Для параўнання: прыкладна такую ж суму просяць за пінжак Chanel 1990-х гадоў, а сучасны мужчынскі плашч ад Boss абыйдзецца амаль у дзесяць разоў танней — каля 3,5 тысячы рублёў.

Фота: Ay.by

На адным з фота бачная эмблема вытворцы — «Дружба». Такой маркіроўкай пазначалі адзенне, імпартаванае ў СССР з Кітая.

Фота: Ay.by

Аўкцыён завершыцца 22 лютага. Мяркуючы па каментарах, плашч знаходзіцца ў продажы ўжо з красавіка 2023 года.

Гэты ж прадавец выставіў на аўкцыён дзве сукенкі 1950-х гадоў. Прычым іх цана яшчэ вышэйшая — за кожную просяць 33 тысячы рублёў.

Фота: Ay.by

Стан адной з гэтых сукенак пазначаны як «новая», другой — «выдатны».

Чытайце таксама:

У Барысаве на продаж выставілі старыя дрэвы

Нью-Ёркскі заапарк прадае з аўкцыёну карціны, намаляваныя жывёламі

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць

Каментары да артыкула