Грамадства

У Барысаве на продаж выставілі старыя дрэвы

Цікава, што прадаюцца толькі самі расліны, а не тэрыторыя, на якой яны растуць.

На сайце Цэнтра прамысловай ацэнкі ў раздзеле «аўкцыёны» заўважаныя незвычайныя лоты-два «камплекты» вялікаўзроставых дрэў, якія растуць у Барысаве па адрасе вуліца вуліца Марозава, 87, піша Smartpress.by.

Першы лот — 78 раслін — ацэнены ў 28 170 рублёў са старту таргоў. У яго ўвайшлі драбналістыя ліпы, бальзамічныя таполі, бярозы, два ясені, адна яблыня, адна белая вярба, а таксама рэдкія кусты. Другі складаецца з сямі насаджэнняў: шасці ліп і пузыраплоднік. Яго стартавы кошт склаў 4 563 рублі. Пры гэтым на абодва лоты яна ўжо зніжана на 10% ад першапачатковай.

Цікава, што прадаюцца толькі самі расліны, а не тэрыторыя, на якой яны растуць. Што рабіць з такой купляй, незразумела. Новаму ўласніку прыйдзецца несці адказнасць за зялёны куток (у тым ліку, калі нейкае дрэва ўпадзе з-за ветру або па іншых прычынах), і не факт, што гэтыя насаджэнні атрымаецца ссекчы на дровы або паспрабаваць зрабіць з іх піламатэрыялы. 

Бо па законе «Аб раслінным свеце», калі дрэвы і кусты растуць за межамі прыватных падворкаў або аб'ектаў, якія належаць прадпрыемствам і арганізацыям, іх высечка без адпаведных дакументаў забароненая.

На аўкцыён расліны патрапілі як маёмасць прадпрыемства-банкрута. Там жа аказаліся і некаторыя пабудовы таго ж уласніка па тым жа адрасе, напрыклад, воданапорная вежа і падземныя складскія памяшканні. Пра зямельныя ўчасткі, якія адносяцца да гэтай нерухомасці, сказана, што на іх прадастаўлена права пастаяннага карыстання.

Сам аўкцыён ужо завяршыўся, ахвотных пазмагацца за аб'екты расліннага свету не знайшлося. Аднак, як паказана на сайце, прадавец можа выставіць лот на паўторныя таргі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові14

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова40

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму21

Над Мінскам было зафіксавана гало

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом2

Сабаленку і Свёнтак могуць строга пакараць за адмову гуляць у Дубаі1

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць