БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Наша сустрэча ў Белым доме прайшла не так, як прадбачылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна

4.03.2025 / 18:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімр Зяленскі яшчэ раз падкрэсліў, што Украіна прагне міру. Украіна гатовая падпісаць дамову аб выкапнях, заўважыў ён у сваім твітары.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

«Наша сустрэча ў Вашынгтоне, у Белым доме, у пятніцу прайшла не так, як прадбачылася. Крыўдна, што так здарылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна. Мы хацелі б, каб у далейшым супрацоўніцтва і зносіны былі канструктыўнымі», — напісаў Зяленскі.

Ён дадаў, што для міру разам з камандай гатовы працаваць пад лідарствам Трампа.

Першымі этапамі прэзідэнт Украіны прапанаваў вызваленне палонных і перамір'е ў небе: забарона ракет, дальнабойных дронаў, бамбаванняў энэргетычнай і іншай грамадзянскай інфраструктуры — і неадкладнае перамір'е на моры, калі Расія зробіць тое ж самае.

Яшчэ раз ён сказаў, што Украіна шануе тое, як шмат Амерыка зрабіла для яе, і ўдзячна. Дамову аб выкапнях краіна гатовая падпісаць «у любы час і ў любым зручным фармаце».

Чытайце таксама:

Стала вядома, каго брытанцы лічаць вінаватым у сварцы Зяленскага з Трампам

Еўрасаюз плануе пашырыць бюджэт на абарону і дапамогу Украіне. Дарадца па палітыцы ЕС тлумачыць як

Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Украіне

Каментары да артыкула