БЕЛ Ł РУС

Нарвегія павялічвае сваю падтрымку Украіны больш чым удвая

6.03.2025 / 23:47

Nashaniva.com

Усе партыі ў нарвежскім парламенце пагадзіліся з выдзяленнем дадатковых 50 мільярдаў крон для дапамогі Украіне на 2025 год, паведаміў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ.

Фота: freepik.com

«Новае значнае павелічэнне падтрымкі Нарвегіяй Украіны. Усе партыі ў парламенце згаджаюцца даць дадатковыя 50 мільярдаў крон дапамогі на 2025 год. Такім чынам, наша агульная падтрымка сёлета дасягне 85 мільярдаў крон, прыкладна 7,5 мільярда еўра», — напісаў нарвежскі прэм'ер у сацсетцы X.

Гэтая сума — больш чым у два разы большая, чым планаваныя раней 35 мільярдаў нарвежскіх крон.

Чытайце таксама:

У Еўропе склалі план па абароне неба Украіны ад ракетных нападаў

Спецпасланнік Трампа пацвердзіў, што на наступным тыдні адбудуцца перамовы Украіны і ЗША

Z-блогеры паведамляюць пра няўдачы расійскіх войскаў на Данбасе

Дональд Туск заявіў пра неабходнасць узмацнення вайсковага кантынгенту на мяжы з Беларуссю і Расіяй

«Паваротны момант гісторыі»: лідары краін Еўропы сабраліся на саміт па бяспецы і Украіне

Залужны: ЗША руйнуюць сусветны парадак, а Расія прыйдзе па Еўропу

Каментары да артыкула