Вайна55

У Еўропе склалі план па абароне неба Украіны ад ракетных нападаў

Вайсковыя эксперты з Еўропы распрацавалі план па абароне неба Кіева і Заходняй Украіны, піша The Guardian. Праект пад назвай «Нябесны шчыт» (Sky Shield) прадугледжвае разгортванне еўрапейскіх вайскова-паветраных сіл у складзе 120 знішчальнікаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/John Leicester, File

Прапанаваная еўрапейцамі зона паветранай абароны Украіны будзе дзейнічаць асобна ад НАТА. Яна ахопіць Львоў, Адэсу і тры атамныя электрастанцыі (Ровенскую, Хмяльніцкую і Паўднёва-Украінскую), але не закране лінію фронту.

Згодна з задумкай, такое рашэнне можа «аказаць большы вайсковы, палітычны і сацыяльна-эканамічны эфект, чым 10 тысяч еўрапейскіх сухапутных войскаў», і не справакуе больш маштабны канфлікт з Расіяй.

«Нябесны шчыт» можа стаць часткай «перамір'я ў небе», напярэдадні прапанаванага ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Як мяркуецца, план быў распрацаваны былымі планіроўшчыкамі Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі сумесна з Узброенымі сіламі Украіны, піша The Guardian. Праект ужо падтрымалі былы галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе Філіп Брыдлаў, былы намеснік галоўнакамандуючага сіламі НАТА ў Еўропе Рычард Шырэф, былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі і былы кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

«Рэалізацыя праекта «Нябесны шчыт» стала б важным кампанентам узмацнення Еўропы, які гарантуе бяспеку Украіны эфектыўна і якасна», — заявіў Ландсбергіс.

Як адзначае The Guardian, раней кіраўнікі еўрапейскіх краін не жадалі санкцыянаваць патруляванне ўкраінскага неба падчас баявых дзеянняў.

Праект паветранай абароны Украіны набыў новы імпульс у Еўропе пасля сваркі Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прыпынення амерыканскай вайсковай дапамогі УСУ. Гэта прывяло да «хуткага ўсведамлення» ў Еўропе, што цяпер кантынент павінен узяць на сябе вядучую ролю ў падтрымцы Кіева і даць яму гарантыі бяспекі ў рамках патэнцыйнага мірнага пагаднення з Масквой.

Зрэшты, у заходніх палітычных колах асцерагаюцца, што «Нябесны шчыт» можа прывесці да сур'ёзнай эскалацыі баявых дзеянняў у выпадку паражэння знішчальніка краіны — члена НАТА або Расіі. Прыхільнікі праекта ў адказ на гэта сцвярджаюць, што «рызыка для пілотаў «Нябеснага шчыта» невялікая», бо з пачатку 2022 года Масква не выводзіла свае баявыя самалёты за межы наяўнай лініі фронту.

Фактычная адлегласць ад зоны дзеяння расійскай авіяцыі складзе больш за 200 км, лічаць аўтары плана. На іх думку, патруль з еўрапейскіх знішчальнікаў зможа абараніць Кіеў ад удараў ракетамі і беспілотнікамі.

«Іх знішчэнне — гэта нагрузка на наяўную супрацьпаветраную абарону Кіева, частка якой — у прыватнасці, перахопнікі Patriot — вырабляецца ў ЗША, а папаўненне запасаў падпадае пад забарону Белага дома», — падкрэслівае The Guardian.

Каментары5

  • Шта
    06.03.2025
    А чаму не лінію Фронта?!
  • Filipp
    06.03.2025
    Паглядзім што з гэтага будзе.
  • непонятно
    07.03.2025
    Непонятно, когда закроют, после подписания капитуляции по трампу и путину, или просто закроют с такого-то числа ?

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску 3

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго12

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць