Свет1616

Залужны: ЗША руйнуюць сусветны парадак, а Расія прыйдзе па Еўропу

Пасол Украіны ў Вялікабрытаніі, экс-галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны пракаментаваў палітыку новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, абвінаваціўшы Злучаныя Штаты ў «разбурэнні сусветнага парадку». Адпаведную заяву Залужны зрабіў падчас выступу ў Каралеўскім інстытуце міжнародных адносін (Chatham House), піша The Times.

Валерый Залужны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

«Не толькі вось зла спрабуе перагледзець сусветны парадак… ЗША руйнуюць сусветны парадак. Відавочна, што Белы дом паставіў пад сумнеў адзінства ўсяго Заходняга свету», — заявіў Залужны.

На яго думку, «цяпер Вашынгтон спрабуе перадаць пытанні бяспекі Еўропе без удзелу ЗША».

Былы галоўнакамандуючы УСУ адзначыў, што НАТА можа спыніць сваё існаванне, а «Расія прыйдзе па Еўропу», піша The Times.

Валерыя Залужнага, былога галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Украіны, многія эксперты называюць будучай заменай прэзідэнту Зяленскаму.

Каментары16

  • Вы уверены?
    06.03.2025
    Разве он где-то выразил оценку? Или просто констатировал факт? Да Трамп ломает устоявшийся порядок. Но это лицемерное болото давно пора перестраивать. Распад и деградация начались до Трампа. Он отличный бульдозер.
  • бабруйчанін
    06.03.2025
    Вы уверены?, ))) бульдозер на дістайнцыйным кіраванні падаецца ?
    Ні людзкасць ні прыстойнасць адсутнасць спачування ні лепш за ліцымеріе ..
  • З.
    06.03.2025
    Вы уверены?, А бульдозер - это именно тот инструмент, которым действуют политики? А госсекретарь с крестом на лбу в прямом эфире - это что? Власть в США захватили шизофреники, маразматики и аутист.

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам20

«Будзеш адмаўляцца — паедзеш у СІЗА». Як у Беларусі збіраюць на «дабрачыннасць» з затрыманых па палітычных справах

Лукашэнка расказаў, чаму памяняў кіраўніка Віцебскай вобласці3

Памёр мастак Уладзімір Ткачэнка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць