БЕЛ Ł РУС

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

2.04.2025 / 15:6

Nashaniva.com

«Наша Ніва» атрымала спіс дарослых, прапісаных у рэзідэнцыі Дразды, дом 1. У спісе ўся сям'я Лукашэнкі.

Сям'я Аляксандра Лукашэнкі. У верхнім шэрагу злева направа: Лілія Валер’еўна (1979), Віктар Аляксандравіч (1975), Аляксандр Віктаравіч (2004), Вікторыя Віктараўна (1999), Аляксандр Рыгоравіч (1954), Мікалай Аляксандравіч (2004), Анастасія Дзмітрыеўна (2003), Дзмітрый Аляксандравіч (1980), Дар'я Дзмітрыеўна (2004), Ганна Сяргееўна (1980). Фота: president.gov.by

Спіс актуальны на пачатак 2025 года.

1. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч (1954).

2. Лукашэнка Віктар Аляксандравіч (1975) — сын.

3. Лукашэнка Дзмітрый Аляксандравіч (1980) — сын.

4. Лукашэнка Аляксандр Віктаравіч (2004) — сын Віктара.

5. Лукашэнка Лілія Валер'еўна (1979) — жонка Віктара.

6. Лукашэнка Анастасія Дзмітрыеўна (2003) — дачка Дзмітрыя.

7. Лукашэнка Ганна Сяргееўна (1980) — жонка Дзмітрыя.

8. Лукашэнка Дар'я Дзмітрыеўна (2004) — дачка Дзмітрыя.

9. Лукашэнка Мікалай Аляксандравіч (2004) — сын.

10. Дзятлава Вікторыя Віктараўна (1999) — дачка Віктара.

11. Дзятлаў Дзмітрый Вячаслававіч (1999) — муж дачкі Віктара.

Вяселле Вікторыі Лукашэнкі і Дзмітрыя Дзятлава. Крыніца: тэлеграм-канал «Пул первого».

Згодна са спісам, Дзмітрый Дзятлаў — муж старэйшай унучкі Аляксандра Лукашэнкі Вікторыі, таксама прапісаны ў Драздах. Цяпер Дзмітрый уладкаваны ў рыбны бізнэс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула