Грамадства1313

У Беларусі з'явіцца «Радыё Шансон». Здавалася б, прычым тут Ганна Сялук?

У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон». Яно плануе пачаць кругласуткавае вяшчанне з верасня. Ліцэнзію на вяшчанне сёлета ў сакавіку атрымала прыватная фірма «Музычная частата», паведамляе «Бюро».

 Ганна Сялук

Кампанія зарэгістраваная ў канцы мая 2023 года і паспела ўжо запусціць дзве радыёстанцыі — «Супер FM» і «Душэўнае радыё». Летась «Музычная частата» зарабіла амаль 200 тысяч рублёў чыстага прыбытку (больш як 60 тысяч еўра).

Хто ж стаіць за гэтай даволі паспяховай фірмай? 21% кампаніі знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Упраўлення справамі Лукашэнкі (канцэртная зала «Мінск»). Яшчэ 30% — у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі. І 49% валодае ТАА «Музычная медыякампанія».

 

Раней расследавальнікі высветлілі, што пасаду намесніка дырэктара ў медыяхолдынгу «Музычная медыякампанія» займае Таццяна Кулакова. Гэта родная сястра Ганны Лукашэнкі, жонкі Дзмітрыя Лукашэнкі.

Ганна Лукашэнка піша тэксты песень артыстам медыяхолдынга пад псеўданімам Ганна Сялук. На яе рахунку ўжо 115 песень, у тым ліку гімн пракуратуры, кампазіцыі пра Мінскі маторны завод і Палац рэспублікі, а таксама бессмяротныя хіты, прысвечаныя свёкру: «Ах, Аляксандр» і «Цаніце сапраўднага мужчыну».

 «Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%).

Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) — аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона.

Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі — АНна (па-руску) Сяргееўна Лукашэнка.

Дарэчы, нядаўна Ганна Сялук (Ганна Лукашэнка) стала лаўрэатам расійскай прэміі «Шансон года — 2024». Заснавальнікам музычнай прэміі выступае расійская «Радыёстанцыя Шансон», якую ў 2015 годзе выкупіў расійскі алігарх і сябар Лукашэнкі Міхаіл Гуцарыеў.

Яшчэ адзін новы ўладальнік «АНСЛ прадакшн» — Дзмітрый Петрашко (5%). Поўны ягоны цёзка кіраваў фірмай «Еўрапластпраект», якая займалася вытворчасцю, продажам і ўстаноўкай вокнаў ПВХ. 

У 2022 годзе «АНСЛ прадакшн», мяркуючы па бухгалтарскай справаздачнасці, практычна не вяла ніякай дзейнасці — у яе не было выручкі. Існавала арганізацыя за кошт крэдыту ў памеры 40 тысяч рублёў і скончыла фінансавы год са стратамі ў 13 тысяч рублёў.

Такая сітуацыя склалася і ў 2023 годзе. Кампанія спрацавала з выручкай у 2 тысячы рублёў і стратамі ў 67 тысяч рублёў. Расходы кампаніі пакрываліся за кошт крэдыту ў 105 тысяч рублёў. Пры гэтым на балансе «АНСЛ прадакшн» пад канец фінансавага года аказалася больш за паўтара мільёна рублёў. Гэтая сума пазначаная бухгалтэрыяй як «даходы будучых перыядаў».

 «Музычная медыякампанія» — яшчэ больш прыбытковае прадпрыемства. У 2023 годзе выручка фірмы склала 6,5 мільёна рублёў, або крыху больш за 2 мільёна еўра, — гэта ў 33,5 разу больш, чым у 2022 годзе. Чысты прыбытак кампаніі ў 2023 годзе дасягнуў амаль 1,5 мільёна рублёў, або 450 тысяч еўра, супраць 100 тысяч рублёў прыбытку (больш як 36 тысяч еўра) за 2022 год.

@nashanivanews Нявестку Лукашэнкі назвалі змагаркай і дзяржпераваротчыцай #аннаселук #лукашенко #александрлукашенко #беларусь #беларусьновости #нашаніва #батька ♬ Funny Guy - Parry Music

 

Каментары13

  • Янкель
    03.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    03.05.2024
    В честь этого знаменательного события предлагаю взять новый творческий псевдоним Анна Шансоньетка.
  • даведка
    03.05.2024
    На прошедшем неделю назад концерте для делегатов ВНС не увидел ни одной песни Анны Селук. Попала в опалу?

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас18

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага1

Беларусаў эвакуявалі са Шры-Ланкі, дзе бушуе цыклон1

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі1

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас18

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць