БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з Сі Цзіньпінам: «Ён мой сябра»

10.04.2025 / 9:23

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам для ўрэгулявання эскалацыі ў гандлёвай вайне паміж дзвюма краінамі і назваў кітайскага лідара «сябрам», пра гэта ён заявіў у сераду ў Белым доме.

Дональд Трамп і Сі Цзіньпін падчас саміта G20 у Осацы ў чэрвені 2019 года. Фота: Susan Walsh / AP

У адказ на пытанне, ці разглядае ён магчымасць тэлефоннай размовы або сустрэчы з кітайскім лідарам: «О, вядома, ён мой сябра. Ён мне падабаецца. Так, я б сустрэўся з ім».

Заява Трампа прагучала на фоне ўзаемных крокаў ЗША і Кітая, якія на працягу апошніх дзён абвяшчалі пра ўвядзенне новых тарыфаў у адказ на дзеянні адзін аднаго.

Трамп сказаў журналістам, што хацеў бы заключыць дамовы з іншымі краінамі, каб «зрабіць добра» для ЗША. Паводле яго слоў, большасць з іх таксама гэтага хочуць.

Напярэдадні Трамп заявіў, што распарадзіўся павысіць тарыфы супраць Кітая да 125%, «кампенсуючы непавагу, якую Кітай прадэманстраваў да сусветных рынкаў».

Чытайце таксама:

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі першую хвалю новых тарыфаў на імпарт з ЗША

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія

Каментары да артыкула