Свет4040

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падымае стаўкі ў гандлёвай вайне з Кітаем — цяпер мыты супраць ягонай прадукцыі будуць складаць ужо не 104, а 125%.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

«Ва ўмовах адсутнасці павагі, якую Кітай праяўляе да сусветных рынкаў, я прыняў рашэнне неадкладна павялічыць тарыф, які спаганяецца з Кітая Злучанымі Штатамі Амерыкі, да 125%. Спадзяюся, што ў бліжэйшай будучыні Кітай усвядоміць: часы, калі можна было абкрадаць ЗША і іншыя краіны, мінулі — гэта больш непрымальна, нежыццяздольна», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Новыя тарыфы Трамп уводзіць пасля таго, як Кітай на амерыканскія 104% адказаў сваімі 84%.

У той жа час павышэнне тарыфаў для астатніх краін часова адмяняецца.

«У адрозненне ад гэтага, з улікам таго, што больш за 75 краін звярнуліся да прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, уключаючы Дэпартаменты гандлю, фінансаў і гандлёвага прадстаўніцтва ЗША (USTR), каб пачаць перамовы адносна пытанняў, звязаных з гандлем, гандлёвымі бар’ерамі, тарыфамі, валютнымі маніпуляцыямі і неманетарнымі тарыфамі, і з улікам таго, што гэтыя краіны, паводле маёй настойлівай рэкамендацыі, не ўжылі ў адказ ніякіх мераў супраць ЗША, я санкцыянаваў 90-дзённую паўзу і значнае зніжэнне ўзаемнага тарыфу на гэты перыяд — да 10%, што таксама ўступае ў сілу неадкладна».

Каментары40

  • Jacek
    09.04.2025
    Лапидарно!
  • Даведка
    09.04.2025
    часы, калі можна было абкрадаць ЗША і іншыя краіны, мінулі — гэта больш непрымальна, нежыццяздольна


    А як жа $, які Амерыка прымушае выкарыстоўваць іншым краінам, у той самы час печатаючы яго? І пагражае наступствамі, калі хтосьці жадае адказацца.
    Выкарыстоўванне $ гэта падаткі на ўсе краіны.
  • стратэгічную гульню Трампа ў рэйганаўскім стылі супраць Маскоўскай імпэрыі
    09.04.2025
    CUDOUNA! тут многія (праз маскоўскі кантэнт) не разумеюць стратэгічную гульню Трампа ў рэйганаўскім стылі супраць Маскоўскай імпэрыі. Пры кошце «чорнага золата» ў 15-23 даляры за барэль эканоміка бальшавіцкай імпэрыі развалілася, і сама бальшавіцкая імпэрыя развалілася. Бюджэт «залатой арды» (Маскоўскай імпэрыі) можа быць выкананы толькі пры цане на нафту ў 42,4 даляры і вышэй. Гэта Трампа мірны плян )


    «Я прапаную прэзыдэнту Трампу вывучыць, як Рональд Рэйган перамог бальшавіцкую імпэрыю. Ён зрабіў гэта, як мы ведаем, без адзінага стрэлу, але ў яго была супэрзброя — нафта».

    -Майкл Рэйган.

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі17

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі пенсіянера, які чыніў самасуд над кіроўцамі2

Хлопцу з Брэста няма і 15-ці, а ў яго ўжо 52-гі памер нагі і рост больш за 2 метры6

Вялікабрытанія назвала імёны 18-ці пуцінскіх шпіёнаў

У Расіі назвалі цану на новы аўтамабіль Lada Iskra5

У Наваполацку зафіксавалі злавесна-прыгожыя маланкі на захадзе сонца ФОТАФАКТ

Лясныя пажары сёлета знішчылі ў Еўропе тэрыторыю памерам з Люксембург1

Былога футбаліста «Крумкачоў» асудзілі за ўдзел у пратэстах1

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць19

ЗША паказалі ўласны аналаг іранскага дрона-камікадзэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі17

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць