БЕЛ Ł РУС

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна

16.04.2025 / 13:56

Nashaniva.com

Кіраўнік ініцыятывы «Байхэлп» Аляксей Лявончык у эфіры «Еўрарадыё» расказаў некалькі дэталяў па справе зніклай Анжалікі Мельнікавай.

Анжаліка Мельнікава ў Лондане. Фота з яе старонкі ў ФБ

«Мы ведаем, што Мельнікава вылецела ў Лондан, гэта 100-працэнтна, мы ведаем, што яна вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна. Я не магу пакуль каментаваць, куды яна вылецела з Лондана. Але ў Лондане яна дакладна не затрымалася, з таго што мы разумеем.

І хутчэй за ўсё, у маім разуменні, гэта быў той самы аб’язны маршрут, якім, напрыклад, едуць у тым ліку людзі, якія з’язджаюць з Беларусі. То-бок гэта такі досыць зразумелы патэрн», — сказаў Лявончык.

Ён дадаў, што пры гэтым невядома, ці ляцела Мельнікава ў Беларусь. Ці яна прыляцела і зляцела з дзецьмі, невядома.

Заявы ў брытанскую паліцыю Лявончык напісаў, але рэакцыі на іх пакуль няма.

Чытайце таксама:

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска

Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ўзровень

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама

Каментары да артыкула