Грамадства88

Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ўзровень

Справу расследавання таямнічага знікнення ў Варшаве спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай павінна ўзяць на сябе Нацыянальная пракуратура Польшчы, паведамляе RMF FM.

Анжаліка Мельнікава

Дакументы з папярэднімі высновамі паліцыі аб знікненні беларускай актывісткі на больш высокі ўзровень накіравала Варшаўская акруговая пракуратура.

Пытанне аб таямнічым знікненні ў Варшаве Анжалікі Мельнікавай павінна ўзяць на сябе Нацыянальная пракуратура, таму што, на думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

На сённяшні дзень пракурорскага расследавання па справе аб знікненні няма. Сабраныя матэрыялы паліцыя раней перадала Варшаўскай акруговай пракуратуры для таго, каб правесці так званую юрыдычна-крымінальную ацэнку доказаў і вырашыць, у якім кірунку і хто павінен весці расследаванне.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

Каментары8

  • Агент Рэкс
    14.04.2025
    А ці можа быць узровень вышэйшы за Лявончыка? Там жыватворчыя данаты ўва ўсю ўжо працуюць - чакаем вынікаў!
  • .
    14.04.2025
    2 кастрычніка Латушка ў інтэрв'ю RMF FM казаў, што Мельнікава валодала інфармацыяй, якая тычыцца людзей, якія падрыхтавалі і падтрымалі хадайніцтва аб прыцягненні Лукашэнкі да Міжнароднага крымінальнага суда за злачынствы супраць чалавечнасці. Яна ведала імёны, у тым ліку, беларускіх адвакатаў, якія вядуць гэтую справу.
    Таксама ведала людзей, якія фінансава падтрымліваюць кіберпартызан, і ўвогуле стратэгію супрацоўніцтва апазіцыі з ЗША і Еўразвязам.
    У беларускіх СМІ пра гэта, здаецца, не было.
  • .
    14.04.2025
    * 2 красавіка

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць