БЕЛ Ł РУС

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе

7.05.2025 / 21:38

Nashaniva.com

Раніцай 6 мая ў Добрушы бабёр зайшоў на вуліцу князя Паскевіча, дзе знаходзяцца дзіцячы сад №4 і раённая паліклініка. Незвычайнага «пацыента» заўважылі работнікі дзіцячага сада каля сёмай гадзіны раніцы, піша «Добрушскі край».

Жывёліна выглядала спакойнай, але збітай з панталыку. Спробы адагнаць бабра назад да ракі не мелі поспеху — звярок атабарыўся каля ганка паліклінікі і, па словах відавочцаў, уладкаваўся паспаць.

Ратаваць сітуацыю ўзяліся супрацоўнікі «Добрушскага камунальніка». Ім удалося злавіць бабра і выпусціць яго ў раку. Паводле папярэдніх ацэнак, жывёліна не пацярпела і адчувае сябе добра.

Прычыны, па якіх бабёр апынуўся ў цэнтры горада, не ўдакладняюцца. 

Чытайце таксама:

У Латвіі затрымалі бабра

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі

Сквер у цэнтры Мінска аблюбавалі бабры, яны ўпарта грызуць дрэвы

У мінскай Чыжоўцы знялі бабра за працай ВІДЭА

Каментары да артыкула