Здарэнні44

У Латвіі затрымалі бабра

У горадзе Кулдзіга, што на захадзе Латвіі, паліцэйскі патруль затрымаў бабра, які згубіўся ў халодную і дажджлівую ноч і блукаў па вуліцах.

Ілюстрацыйнае фота

Як распавёў інспектар Аўгуст Тэцерыс, падчас звычайнага патрулявання па горадзе ў паліцэйскі фургон трапіў нечаканы госць з вялікім хвастом, піша Delfi.lv.

У момант здарэння на вуліцах ліў моцны дождж. Паліцэйскія заўважылі маладога чалавека, які нешта здымаў на відэа. Гэта здалося ім падазроным, і яны спынілі машыну. Пры бліжэйшым аглядзе выявілася, што жывёліна выглядае разгубленай, вельмі стомленай і соннай, аднак не праяўляла агрэсіі.

«Мы планавалі проста правесці яго ў парк, але потым задума́ліся: а што ён будзе рабіць далей? Так і вырашылі — затрымаць бабра», — патлумачыў Тэцерыс.

Ён дадаў, што ўжо меў досвед з грызунамі і ведае, як іх лавіць: «Трэба схапіць за хвост і падняць вертыкальна — тады яны не могуць укуcіць. Так мы яго і злавілі, а потым пасадзілі ў адсек для затрыманых».

«Бабры жывуць у строга вызначанай мясцовасці і звычайна не блукаюць без мэты. Але калі побач з жыллём не хапае ежы, адзін з баброў можа адправіцца на яе пошукі», — тлумачыць навуковец Яніс Озаліньш. На яго думку, бабёр, які забрыў у Кулдзігу, мог быць тым самым, хто пакінуў сям’ю, таму і выглядаў стомленым, разгубленым і досыць смелым, каб знаходзіцца побач з людзьмі.

Пры сустрэчы з бабрамі варта захоўваць асцярожнасць — жывёліны могуць нападаць, а іх укусы вельмі балючыя з-за вострых зубоў. У Даўгаўпілсе ўжо фіксаваліся выпадкі, калі людзі атрымлівалі глыбокія раны ад бабровых укусаў. Паліцыя папярэджвае: не варта спрабаваць самастойна вывозіць баброў з горада.

У Кулдзізе раней баброў не назіралі. Затрыманая жывёліна была паліцыяй вывезеная за межы горада.

Каментары4

  • Свабоду бабру
    08.04.2025
    А за што яго затрымалі, за “лаянку” ў грамадскім месцы, ці тое, што ён “размахваў рукамі” і не “падпарадкоўвася законым патрабаванням паліцыі”?
  • Лявон
    08.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • параноя
    08.04.2025
    Свабоду бабру, размаўляў па-расейску

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць