БЕЛ Ł РУС

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка

8.05.2025 / 9:21

Nashaniva.com

«І любы, хто думае, што ён спыніцца, — проста дурань», — заявіў экс-прэзідэнт ЗША.

Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін разглядае Украіну як частку Расіі, і яго не задаволіць частковае ўтрыманне ўкраінскай тэрыторыі ў межах магчымай мірнай дамовы. Пра гэта заявіў былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у размове з BBC News. 

Гэтае інтэрв’ю стала першым пасля таго, як Байдэн пакінуў Белы дом.

Байдэн назваў магчымасць замацавання за Расіяй часткі ўкраінскіх тэрыторый праявай «сучаснай палітыкі замірэння».

Паводле яго слоў, Пуцін імкнецца аднавіць уплыў, які калісьці меў СССР.

«Ён не можа змірыцца з тым фактам, што <…> Савецкі Саюз распаўся. І любы, хто думае, што ён спыніцца, — проста дурань», — дадаў Байдэн.

Таксама былы прэзідэнт выказаў заклапочанасць магчымым пагаршэннем адносін паміж ЗША і Еўропай праз прэзідэнцтва Дональда Трампа. Такія падзеі, па словах Байдэна, могуць змяніць сучасную гісторыю ўсяго свету.

Чытайце таксама:

Міністр Трампа згодзен, што Пуцін — ваенны злачынца, але размовы з ім патрэбныя

Спецпрадстаўнік Трампа Келаг назваў Пуціна галоўнай перашкодай на шляху да спынення агню ва Украіне

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў

Каментары да артыкула