БЕЛ Ł РУС

Расія выплаціць ветэранам Другой сусветнай вайны менш за ўсіх у СНД

8.05.2025 / 14:20

Nashaniva.com

Да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне Расія выплаціць ветэранам па 80 тысяч расійскіх рублёў (каля 3200 беларускіх рублёў). Гэта ў 10,5 разоў менш, чым Узбекістан і Казахстан, падлічыў «Дождь». У Беларусі выплаты крыху большыя, чым у Расіі, але не дацягваюць да іншых краін СНД. 

Узбекістан выплаціць да 9 мая па 10 тысяч даляраў (каля 33 тысячы беларускіх рублёў) усім удзельнікам вайны.

Казахстан заплаціць 5 млн тэнге (каля 30 тысяч беларускіх рублёў), у краіне засталося 120 ветэранаў.

Кыргызстан анансаваў выплаты эквівалентныя прыкладна 37 тысячам беларускіх рублёў, Таджыкістан — 8 тысячам рублёў.

Азербайджан выплаціць каля 4800 рублёў кожнаму ветэрану.

У Малдове ветэраны Другой сусветнай вайны атрымаюць амаль у 2 разы больш, чым у Расіі — каля 5,3 тысячы беларускіх рублёў. У краіна пражывае 25 ветэранаў.

У Беларусі ўдзельнікі вайны атрымаюць па 5 тысяч беларускіх рублёў, у краіне засталося каля 800 ветэранаў. 

@belarusnovosti1 Беларусь и Россия платит ветеранам меньше всех #ветераны #9мая #минск #минсксейчас #деньпобеды #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула