БЕЛ Ł РУС

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам

8.05.2025 / 22:31

Nashaniva.com

Амерыканец Антон Рос, які незаконна заехаў у Беларусь у таварным вагоне ў сакавіку, пакінуў краіну, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». У Беларусь па яго прыехалі бацька — грамадзянін ЗША і маці — грамадзянка Украіны.

Антон Рос

«Антон Рос разам з бацькамі перасёк беларускую мяжу ў ноч на 8 мая. Наперадзе невялікі прыпынак у Літве, а далей дарога дадому [у Чэхію, дзе жыве маці Антона]», — паведамляе тэлеканал.

Маці ў сюжэце тэлеканала расказала, што ў хлопца ёсць праблемы са здароўем, у тым ліку з памяццю.

Антона Роса затрымалі 31 сакавіка 2025 года пры праверцы грузавога саставу, які прыбыў з Літвы. Хлопца абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы і прызначылі адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу. Але яму доўга не давалі пакінуць Беларусь, за што змагалася ягоная маці, якая і раней расказвала пра амнезію Антона.

Чытайце таксама:

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці

Амерыканец, якога знайшлі ў таварным вагоне ў Маладзечне, двойчы спрабаваў трапіць у Беларусь афіцыйна. Яго дэпартуюць

Амерыканец, які прыехаў з Літвы ў таварным вагоне, хоча застацца ў Беларусі

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Каментары да артыкула