Амерыканская амбасада ў Кіеве папярэдзіла пра магчымы маштабны абстрэл Украіны
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Кіеве папярэдзіла пра магчымую маштабную паветраную атаку ў найбліжэйшыя дні. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні амерыканскага дыппрадстаўніцтва, але не ўдакладняецца, хто будзе абстрэльваць Украіну, піша «Суспільне».
Пасля ракетнага абстрэлу Кіева 24 красавіка. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky
Сярод іншага амерыканскія дыпламаты адзначылі, што яны «атрымалі інфармацыю» пра верагоднасць такога ўдару на працягу наступных некалькіх дзён. У сувязі з гэтым амбасада заклікала грамадзян ЗША, якія знаходзяцца ва Украіне, быць гатовымі «неадкладна хавацца» ў сховішчы ў выпадку абвяшчэня паветранай трывогі, а таксама мець запасы ежы і вады.
Гэтае папярэджанне амерыканскага дыппрадстаўніцтва ва Украіне з'явілася на фоне заканчэння так званага «трохдзённага перамір'я», абвешчанага прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным напярэдадні параду ў Маскве, прызначанага на 9 мая.
Напярэдадні кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў, што цяпер перамоўны працэс па заканчэнні вайны Расіі супраць Украіны знаходзіцца на «этапе вызначэння». З ягоных слоў, калі Крэмль не прыме прапанову 30-дзённага спынення агню, прапанаваную прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і падтрыманую прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, то на Расію пачнуць дадаткова «ціснуць».
Чытайце таксама:
Расія і Украіна могуць падпісаць пагадненне аб спыненні агню ў гэтыя выхадныя — Мерц
«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е
«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е
У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е