Свет88

«Гэта не план міру, а тэатр». Зяленскі адхіліў прапанову Расіі пра трохдзённае перамір’е

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў ініцыятыву Крамля аб «гуманітарным перамір’і» з 7 па 9 мая, назваўшы яе тэатралізаванай пастановай, непрыдатнай для рэальнага спынення вайны. Украінскі лідар настойвае на паўнавартасным перамір’і прынамсі на 30 дзён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Падчас размовы з журналістамі Зяленскі заявіў, што «гульня Пуціна ў гуманітарную місію» звязаная выключна з датай — 7 мая 25 гадоў таму ён стаў прэзідэнтам Расіі, і цяпер спрабуе скарыстаць перамір’е для свайго іміджу і выхаду з ізаляцыі перад святкаваннямі 9 мая.

Таму, як падкрэсліў Зяленскі, прапановы Расіі — гэта хутчэй тэатральная пастаноўка, бо немагчыма за два-тры дні пабудаваць які-небудзь план наступных крокаў па спыненні вайны.

«Гуляць на тое, каб стварыць Пуціну мяккую атмасферу для выхаду з ізаляцыі 9 мая, і каб усім было камфортна і бяспечна — тым лідарам, ці сябрам Пуціна, ці партнёрам, якія прыйдуць на Крамлёўскую плошчу па той ці іншай прычыне 9 мая, — ніхто Пуціну дапамагаць не будзе. Мы проста альбо ваюем, альбо Пуцін паказвае, што гатовы да спынення агню, да першай часткі заканчэння вайны. Мы гатовыя пачаць з 1, з 3, з 5. Калі яму патрэбна дата 7, нам усё роўна. Ад 7 — 30 дзён», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі падкрэсліў, што за тры дні немагчыма ўзгадніць ніякіх рэальных крокаў да заканчэння вайны, таму такая ініцыятыва выглядае несур’ёзна.

Ён адзначыў, што ЗША прапанавалі мадэль безумоўнага спынення агню, і Украіна яе падтрымлівае. Паводле яго слоў, перамір’е мае доўжыцца не менш за месяц.

«Калі Расія сапраўды гатовая да міру, няхай падтрымлівае 30-дзённую ініцыятыву. Усё астатняе — проста спроба зрабіць камфортныя ўмовы для Пуціна і яго гасцей на 9 мая», — сказаў прэзідэнт.

Зяленскі таксама падкрэсліў, што без якаснага міжнароднага маніторынгу дасягнуць «поўнай цішыні» на фронце немагчыма. Ён нагадаў, што і пасля 2014 года стральба не спынялася цалкам нават падчас перамір’яў.

Таксама Зяленскі заявіў, што Украіна не можа гарантаваць бяспеку сусветных лідараў, якія прыедуць у Маскву на парад 9 мая. «Мы не можам несці адказнасць за тое, што адбываецца на тэрыторыі Расіі», — сказаў ён. 

Каментары8

  • Чакаем свята
    03.05.2025
    Саша, як здароўе?
  • Барадзед
    03.05.2025
    Ударные дроны готовы к празднованию дня победы.
  • Капризуля
    03.05.2025
    Нет, топну ножкой, ведь должно быть как я хочу. ( А я думаю, я самый хитрый и смогу провести за время месячного перемирия перегруппировку и дополнительную мобилизацию).

Цяпер чытаюць

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці1

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура25

Ракета з Емена ўпала на тэрыторыі аэрапорта Бэн-Гурыён у Ізраілі5

Прынц Гары прапанаваў бацьку памірыцца, але кароль «раздражнены і злы» не адказаў2

Лэдзі Гага дала бясплатны канцэрт у Рыа-дэ-Жанэйра для 2 млн чалавек5

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе14

Кіроўца каршэрынга Bolt пратараніў агароджу на літоўскай мяжы і быў затрыманы ў Беларусі5

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны33

Крысціна Арбакайце, якой забаранілі ўезд ў Латвіі, будзе судзіцца11

Два расійскія Су-30 збітыя ракетамі з беспілотных катэраў — Буданаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці1

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць