БЕЛ Ł РУС

МАРГ разабралася, чаму ў крамах не стала бульбы

10.05.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Камісія Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла парушэнні антыманапольнага заканадаўства пры пастаўках бульбы са стабілізацыйных фондаў, паведаміла 10 мая прэс-служба ведамства. Маўляў, бульбу вывозілі за межы краіны.

У МАРГ удакладнілі, што ў міжсезонны перыяд 2024-2025 гадоў, паводле звестак уладаў рэгіёнаў і Мінска, у стабфондах знаходзілася дастатковая колькасць беларускай бульбы, прычым вышэйшая за планавыя значэнні.

«Пры гэтым вынікі кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзяцца, звароты грамадзян і тлумачэнні суб'ектаў гандлю сведчаць пра наяўныя істотныя перабоі з пастаўкамі бульбы для рэалізацыі праз рознічныя аб'екты гандлю», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым у міністэрстве паведамілі пра неаднаразовыя выяўленні фактаў незаконнага вывазу бульбы з тэрыторыі Беларусі на вялікагрузных аўтамабілях, у тым ліку і грамадзянамі іншых краін.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы

Стала вядома, колькі бульбы засталося ў стабфондах

Беларусь летась стала галоўным пастаўшчыком бульбы ў Расію

Каментары да артыкула