БЕЛ Ł РУС

Папа Леў XIV заклікаў да справядлівага і трывалага міру ва Украіне

11.05.2025 / 13:49

Nashaniva.com

Новаабраны Папа звярнуўся да вернікаў з балкона базылікі святога Пятра.

Папа Леў XIV. Фота: AP Photo / Andrew Medichini

У сваім першым нядзельным бласлаўленні з балкона сабора святога Пятра Папа Леў XIV заклікаў да справядлівага і трывалага міру ва Украіне.

Таксама ён заклікаў да неадкладнага спынення агню ў Газе з вызваленнем закладнікаў і бесперашкоднай дастаўкай гуманітарнай дапамогі, піша AP.

«Ніколі больш вайны!» — абвясціў Леў, звяртаючыся да натоўпу на плошчы святога Пятра.

Успамінаючы 80-ю гадавіну сканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе, ён працытаваў словы папярэдняга пантыфіка Францішка, які называў сучасныя канфлікты «Трэцяй сусветнай вайной па частках».

Натоўп, у якім было шмат удзельнікаў аркестраў, што прыехалі ў Рым на юбілейныя выходныя, бурна адрэагаваў апладысментамі, музыкай і сцягамі з усяго свету. Гэта быў першы раз, калі Папа Леў XIV зноў з’явіўся на балконе пасля свайго гістарычнага з’яўлення там у чацвер ноччу, калі ён быў абраны 267-м пантыфікам у гісторыі Касцёла.

Раніцай у нядзелю Леў адслужыў прыватную імшу каля магілы святога Пятра разам з кіраўніком свайго ордэну аўгустынцаў — айцом Алехандра Маралам Антонам. Імша праходзіла ў гротах пад базылікай — традыцыйным месцы пахавання святога Пятра, якога лічаць першым Папам.

Гэтыя гроты, звычайна адкрытыя для публікі, таксама ўтрымліваюць магілы іншых пантыфікаў, у тым ліку Бенедыкта XVI.

У суботу Леў памаліўся каля магілы Папы Францішка, якая знаходзіцца ў базыліцы Санта-Марыя-Маджора на другім баку горада.

Чытайце таксама:

Пасля выбараў новага Папы свет абляцела ягонае нефармальнае ФОТА конна

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу

Інтранізацыя Папы Льва XIV пройдзе 18 мая

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа

Ціханоўская — новаму Папу: Ваша слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў

Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Каментары да артыкула