Свет1313

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Роберту Фрэнсісу Прэво 69 гадоў, і ён прымае імя Леў XIV. Большую частку жыцця ён правёў у Перу і мае рэпутацыю рэфарміста, як і нябожчык Папа Францішак.

Новы Папа Леў XIV

Роберт Фрэнсіс Прэво нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Ён уступіў у ордэн святога Аўгусціна ў 1977 годзе і прыняў святарскае пасвячэнне ў 1982-м. Атрымаў ступені магістра багаслоўя і доктара кананічнага права ў Рыме.

З 1985 года служыў у Перу, дзе займаў розныя пасады: выкладчык, суддзя, кіраўнік семінарыі. У 1998 годзе стаў правінцыялам аўгусцінцаў у Чыкага, а ў 2001-м — генеральным настаяцелем усяго ордэна Святога Аўгусціна, займаў гэту пасаду да 2013 года.

У 2014 годзе Папа Францішак прызначыў яго біскупам Чыклая (Перу), дзе ён служыў да 2023 года. Таксама часова ўзначальваў дыяцэзію Кальяа. Актыўна ўдзельнічаў у працы перуанскай біскупскай канферэнцыі і ватыканскіх кангрэгацый.

30 студзеня 2023 года стаў прэфектам Дыкастэрыі па справах біскупаў і атрымаў тытул архібіскупа. 30 верасня 2023 года быў прызначаны кардыналам-дыяканам, а 6 лютага 2025 года — кардыналам-біскупам з тытулам субурбіканскай дыяцэзіі Альбана.

Першы выхад Папы Льва XIV да народу

Леў XIV стаў першым у гісторыі пантыфікам амерыканскага паходжання.

Каментары13

  • Zahodnik
    08.05.2025
    Vivat naš katalicki Papa!
  • Real American
    08.05.2025
    Не варта ў кожным выгібу каровінай ляпёшкі шукаць знак.
  • Андрусь
    08.05.2025
    Трамп заключыў здзелку - паколькі яго самога, нягледзячы на ягонае палкае жаданне стаць Папам, кардыналы абраць не маглі, то мусілі абраць чыкагскага кардынала, каб Трамп не далучыў Ватыкан 51-м штатам раней за Канаду.

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды3

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам25

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй24

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды3

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць