БЕЛ Ł РУС

Канфіскаваную машыну блогера Павука прадаюць за смешную цану

12.05.2025 / 20:37

Nashaniva.com

На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» выставілі на продаж аўтамабіль, які належыць вядомаму блогеру Андрэю Павуку, заўважыў «Флагшток». Павук даўно знаходзіцца ў эміграцыі, а ў Беларусі яго судзілі завочна, прысудзіўшы да 12 гадоў пазбаўлення волі і вялізнага штрафу.

Фота: «БелЮрЗабеспячэнне»

Цяпер на аўкцыён выстаўлены аўтамабіль Seat Ibiza II 1995 года выпуску. Дзяржава хоча атрымаць за яго 800 рублёў — нават для 30-гадовага аўто гэта смешная сума. 

Аказалася, што у машыне адсутнічаюць рухавік і каробка перадач. Як патлумачыў «Флагштоку» сам Андрэй Павук, раней ён паспеў прадаць гэтае аўто за бесцань, без пераафармлення, ужо знаходзячыся ў эміграцыі.

Мяркуючы па ўсім, судовыя выканаўцы забралі машыну ў новага ўладальніка, але той паспеў дастаць з аўтамабіля рухавік і каробку перадач.

Фота: «Флагшток»

Фота: асабісты архіў Андрэя Павука

Чытайце таксама:

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі

«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра для сустрэч з рэвалюцыянерамі». Андрэю Павуку нечакана сталі пісаць рыэлтары — ён троліць у адказ

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках

Андрэй Павук абвінавачвае сваю былую дзяўчыну, што тая скрала яго камеру

Каментары да артыкула