Усяго патроху77

«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра для сустрэч з рэвалюцыянерамі». Андрэю Павуку нечакана сталі пісаць рыэлтары — ён троліць у адказ

Блогер Андрэй Павук часта тэлефануе чыноўнікам на прамыя лініі і задае ім нязручныя пытанні. Цяпер хтосьці рашыў разыграць і яго — Павуку пачалі пісаць рыэлтары. Той не разгубіўся.

Блогер тлумачыць «Нашай Ніве», што такія паведамленні стаў атрымліваць з суботы. Калі ён вядзе стрым і тэлефануе чыноўнікам на прамыя лініі, то называе свой тэлефон. Хтосьці, падобна, вырашыў яго скарыстаць і на гэты нумар робіць замовы на розных беларускіх сэрвісах.

Так, напрыклад, Павуку напісалі з мінскага жыллёвага комплексу «Вяршыня», не ведаючы, чый гэта нумар. Пазначылі, што ён пакінуў заяўку і спыталі, што яго цікавіць.

«Мне патрэбна апазіцыйная кватэра, дзе я б мог праводзіць сустрэчы з рэвалюцыянерамі і абмяркоўваць план па захопе ўлады», — жартам адказаў Андрэй.

Скрыншот перапіскі, якую апублікаваў у інстаграме Андрэй Павук 

Блогер рашыў ператварыць гэту сітуацыю ў забаву і цяпер з гумарам адказвае на падобныя паведамленні ад рыэлтараў.

Каментары7

  • Беспрацоуны бедарус з ЕЗ
    16.03.2025
    Па Кастрычнику бегау з камарай, працаваць людзям не давау и зараз тэлефонным хулиганствам займаецца.
  • Acab
    16.03.2025
    Зара пульнуць праз намер зьвергнуць партыю ім ўрад ЛССР летувіскія былыя кампартыйцы, а зара нэпадлеглікі спадара Павука ў дэпар-тур да роднае Рудабелкі
  • Комиссия по возвращению
    16.03.2025
    Беспрацоуны бедарус з ЕЗ, почему не работаем, Товарищ?

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда1

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі8

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам5

Два хлебазаводы сталі выпускаць хлеб з фіялетавай пшаніцы1

Дарадца Ціханоўскай: Пасля змены ўзроўню аховы ўзмацніўся ціск на Офіс з боку рэжыму4

Трамп хоча здабываць нафту ў Венесуэле. Наколькі гэта рэальна і каму яна дастанецца?2

Беларусь паставіла ў Расію так шмат малака, што столькі і не трэба1

Жонка дарадцы Трампа апублікавала карту Грэнландыі ў колерах сцяга ЗША2

Новы мэр Нью-Ёрка публічна пасварыўся з Трампам праз Мадура21

Што вядома пра пошукі беларускі, якую знесла рачная плынь пад Мурманскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда1

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць