Сікорскі: Польшча не плануе размяшчаць сваіх вайскоўцаў ва Украіне
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на фоне заявы спецыяльнага пасланніка Дональда Трампа заявіў, што няма ніякіх планаў адпраўляць польскіх салдат ва Украіну, піша «Еўрапейская праўда».
Радаслаў Сікорскі. Фота: Omar Havana/Getty Images
У аўторак, 13 мая, спецпасланнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг заявіў, што ў межах патэнцыйнага ўрэгулявання пасля завяршэння гарачай фазы вайны РФ супраць Украіны абмяркоўваецца размяшчэнне замежных сіл на захад ад Дняпра, сярод якіх могуць быць і польскія вайскоўцы.
На яго думку, Келаг «залішне інтэрпрэтаваў», што Польшча можа быць часткай гэтай аперацыі, калі яна адбудзецца.
«Але, як ужо шмат разоў заяўлялі міністр абароны, кіраўнік урада і я, наш удзел у аперацыі не будзе ўключаць прысутнасць польскіх салдат на ўкраінскай зямлі», — падкрэсліў Сікорскі.
Чытайце таксама:
Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны
«Мы не губляем надзеі, хоць мы і не наіўныя». Радаслаў Сікорскі пра перспектывы свабоднай Беларусі