Свет11

«Мы не губляем надзеі, хоць мы і не наіўныя». Радаслаў Сікорскі пра перспектывы свабоднай Беларусі

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сваёй праграмнай прамове ў Сейме пракаментаваў бягучую сітуацыю ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што Польшча па-ранейшаму верыць у магчымасць дэмакратычных зменаў у Беларусі, але пры гэтым застаецца рэалістам у ацэнцы цяперашніх уладаў, піша Беларуская служба Польскага радыё.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

«Мы не губляем надзеі, калі гаворка ідзе пра лёс Беларусі, хоць, вядома, мы не наіўныя. Мы рэалістычна ацэньваем праўленне Аляксандра Лукашэнкі, які паставіў сваю краіну ў залежнасць ад Крамля», — сказаў міністр.

Сікорскі нагадаў, што беларускае грамадства, у тым ліку тысячы людзей польскага паходжання, заслугоўваюць свабоды і будучыні, заснаванай на дэмакратычных каштоўнасцях.

«Мы патрабуем вызвалення палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік польскага МЗС падкрэсліў, што Польшча імкнецца да таго, каб «пытанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці займалі важнае месца ў парадку дня Еўрасаюза».

«Месца беларусаў — у аб’яднанай Еўропе», — заявіў Сікорскі.

Міністр таксама расказаў пра ролю польскіх замежных СМІ ў забеспячэнні рэгіёна дакладнай інфармацыяй:

«Замежны медыяцэнтр для замежжа, які аб’ядноўвае рэдакцыі тэлеканалаў «Белсат», «Вот так», Slawa і TVP World падае польскі пункт гледжання і замяняе расійскую прапаганду аб’ектыўнай інфармацыяй».

Паводле Сікорскага, мільёны гледачоў, якія глядзяць гэтыя каналы ў краінах былога СССР, сведчаць пра рэальны попыт на надзейныя навіны. Польшча хоча заахвоціць партнёраў з Еўрасаюза павялічыць падтрымку гэтых СМІ.

«Мы стараемся зацікавіць нашых партнёраў з Еўрасаюза магчымасцямі гэтых станцый, каб павялічыць іх фінансаванне і пашырыць сферу дзейнасці», — адзначыў ён.

Напрыканцы міністр паведаміў пра ход дыпламатычнай дзейнасці і расказаў, што завяршаецца будаўніцтва новай амбасады ў Мінску.

Каментары1

  • Беларус
    24.04.2025
    Нешта няма аніякай надзеі, спадар міністр. Для людзей мяжа зачынена (фіг візу атрымаеш), а для кантрабасу лукашэнкаўскай драўніны, солі ды Белазаў - не. І лукашня, без праблем прыязджае. Памежныя псы спакойна ладзяць правакацыі без асаблівай рызыкі для свайго сабачага жыцця. І нічога вы з гэтым зрабіць ня можаце. Нават супраць лукашыста Зігмана, што відавочна муціў схематоз з польскім бюджэтам, ня можаце выставіць абвінавачваньні ды абвесьціць у вышук. Таму усё гэта - пустое ўзрушэньне паветра.

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць