Вынік расійска-ўкраінскай вайны «вызначыць узровень бяспекі ў нашым рэгіёне на доўгія гады наперад», заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы 23 красавіка ў Сейме са штогадовым дакладам аб задачах замежнай палітыкі.

Паводле слоў Радаслава Сікорскага, цытаваных тэлеканалам tvn24, ад вынікаў канфлікту «будзе залежаць, ці скоціцца, напрыклад, Беларусь канчаткова ў «рускі свет» ці ёй удасца абараніць рэшткі сваёй незалежнасці». Таксама вынік вайны «стане пунктам адліку для еўрапейскіх памкненняў Малдовы, Грузіі і Арменіі».
Міністр замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што
«межы Польшчы, НАТА, Еўрасаюза і Шэнгенскай зоны неабходна абараняць не толькі ад войска Пуціна, але і ад нелегальнай міграцыі, якая з'яўляецца часткай гібрыднай вайны дыктатараў Расіі і Беларусі».
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары