БЕЛ Ł РУС

Рубіа не чакае прарыву ад цяперашніх перамоў у Стамбуле

15.05.2025 / 21:29

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што ў ЗША няма завышаных чаканняў ад перамоў Расіі і Украіны ў Турцыі. Паводле яго меркавання, адзіны спосаб дамагчыся прарыву ў справе спынення вайны Расіі ва Украіне — прамыя перамовы паміж прэзідэнтамі ЗША і Расіі, піша Reuters.

Марка Рубіа. Фота: AP

Рубіа, які размаўляў з журналістамі ў Антальі, сказаў, што адправіцца ў Стамбул для сустрэч 16 мая з міністрам замежных спраў Турцыі Хаканам Фіданам і ўкраінскай дэлегацыяй, але сказаў, што не ўскладае вялікіх спадзяванняў на перамовы.

Дзяржсакратар ЗША пагадзіўся з ацэнкай, што ўзровень расійскай дэлегацыі «не сведчыць пра магчымасць дасягнення прарыву».

«Спадзяюся, я памыляюся. Спадзяюся, я на 100% памыляюся, — дадаў Рубіа. — Спадзяюся, заўтра ў навінах скажуць, што яны дамовіліся аб спыненні агню».

Тэрміны магчымай сустрэчы Трампа і Пуціна, паводле яго слоў, будуць залежаць ад вынікаў гэтых перамоў у Стамбуле.

Чытайце таксама:

Абмен усіх палонных і спыненне агню. Зяленскі назваў тэмы для перамоваў з Пуціным у Стамбуле

Сярод расійскіх перамоўнікаў у Стамбуле — кіраўнік злавеснага ГРУ. Хто ён, Ігар Касцюкоў?

Зяленскі адпраўляе перамаўляцца з Мядзінскім дэлегацыю на чале з Умеравым

Міністр замежных спраў Чэхіі назваў Пуціна баязліўцам

У офісе Эрдагана заявілі пра неабходнасць спынення агню ва Украіне і пачатку мірных перамоваў

Каментары да артыкула