Свет

Міністр замежных спраў Чэхіі назваў Пуціна баязліўцам

«Пуцін відавочна баіцца», — кажа Ян Ліпаўскі.

Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа

Няўдзел прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў прамых перамовах з украінскім бокам у Стамбуле, куды ён накіраваў свайго дарадцу Уладзіміра Мядзінскага, сведчыць пра баязлівасць кіраўніка Крамля. Пра гэта ў чацвер перад нефармальнай сустрэчай міністраў замежных спраў краін НАТА ў Антальі заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, паведамляе Чэшскае радыё.

Чаканыя на сёння прамыя перамовы паміж Расіяй і Украінай сталі адной з галоўных тэм пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін НАТА. У той час як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапаноўваў асабістую сустрэчу з Пуціным, Масква доўгі час не выказвалася наконт фармату перамоваў. У сераду Крэмль абвясціў, што расійскую дэлегацыю ўзначаліць Мядзінскі.

«Пытанне ў тым, ці можна гэта наогул назваць мірнымі перамовамі. Пуцін відавочна баіцца. Ён паслаў адну з ідэалагічных фігур, і гэта ўжо само па сабе сігнал таго, як ён да гэтага ставіцца — г.зн. не надта станоўча», — сказаў Ліпаўскі пра стамбульскія перамовы.

Так, напрыклад, міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна сёння параўнаў накіраванне расійскай дэлегацыі такога нізкага ўзроўню з аплявухай.

«Гэта хутчэй праява баязлівасці Пуціна», — дадаў Ліпаўскі.

Міністры замежных спраў, прыбываючы на пасяджэнне, выказалі агульную думку пра тое, што дзеянні Расіі не сведчаць аб жаданні Масквы пайсці на кампраміс. Яны таксама гаварылі пра тое, што прыйшоў час узмацніць ціск на Расію. «Еўрапейскія лідары адназначна заявілі, што могуць паследаваць новыя санкцыі», — адзначыў Ліпаўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы15

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць