БЕЛ Ł РУС

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце

17.05.2025 / 15:53

Nashaniva.com

17 мая прызыўнікі ўнутраных войскаў Беларусі прынялі прысягу. 260 чалавек зрабілі гэта ў васковай часці 3214, якая запомнілася ўдзелам у 2020-м годзе ў разгоне мірных пратэстаў. У часці прысутнічаў і намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, паведамляе СТБ.

Мікалай Карпянкоў. Фота: СТБ

«Мы ўкамплектаваныя больш чым на 100%. Прыйшло вельмі добрае маладое папаўненне, крэатыўныя хлопцы з добрым пачуццём гумару, з добрай адукацыяй, выдатныя спартсмены», — заявіў Карпянкоў.

Ён заявіў, што прызваныя маладыя людзі, маўляў, «вельмі высока маральна зараджаныя».

«За гэтыя тры тыдні ўжо 90% выказала жаданне служыць па кантракце. І яны кажуць: «Мы хочам служыць у спецназе, мы зараджаныя, і мы будзем выконваць задачы там, куды нас пашле Радзіма», — сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў. 

Чытайце таксама:

Твар ГУБАЗіКа пахвалілася медалём «За заслугі перад спецназам» з эмблемай Расгвардыі. Яго можна купіць за 40 рублёў

«Яны вось проста паміж дамоў падаюць». Карпянкоў расказаў, што дроны ў Беларусі падаюць і выбухаюць амаль кожны тыдзень

Карпянкоў расказаў, як узмацнілі ахову калоній — «збегчы практычна немагчыма»

Карпянкоў: За паўгода каля БелАЭС затрымалі 350 чалавек

Каментары да артыкула