Грамадства99

«Яны вось проста паміж дамоў падаюць». Карпянкоў расказаў, што дроны ў Беларусі падаюць і выбухаюць амаль кожны тыдзень

Намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутраных войскаў Мікалай Карпянкоў у інтэрв'ю прэс-службе ўнутраных войскаў паведаміў тое, пра што маўчаць улады, заўважыла «Люстэрка». 

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: dpsu.gov.ua

Карпянкоў сказаў, што дроны «вельмі часта ў прымежжы залятаюць да нас», распавядаючы пра працу падраздзяленняў па размініраванні.

Як вынікае з расказу Карпянкова, толькі выпадкова ад дрона не загінулі людзі. Карпянкоў кажа, што «Бог ахоўвае Рэспубліку Беларусь».

«Вось колькі яны ў палях падалі — столькі яны выбухалі. Але колькі яны падалі ў населеных пунктах — Лойнікі, у Хоеве (маюцца на ўвазе Хойнікі і Лоеў. — Заўв. рэд.) — вы ведаеце, яны не выбухаюць. Яны вось проста паміж дамоў вось падаюць, на дарогу падаюць, да дома застаецца 50-60 метраў. І, вы ведаеце, яны не дэтануюць», — распавёў Карпянкоў.

«І вось немагчыма разабрацца ў гэтым дроне — у ім ёсць самаліквідатар, пастаўлены ён, атрымліваецца, на самазнішчэнне ці не, без чалавека гэта вырашыць немагчыма. І ўсюды мясцовасць такая — робата не адправіш, нічога не зробіш», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, да дрона сапёр у спецыяльным касцюме «падносіць рэнтген» і глядзіць, што знаходзіцца ўнутры корпуса — аскепкава-фугасны або тэрмабарычны зарад. Пазней дроны адцягваюць і ўзрываюць.

Карпянкоў заявіў, што «нейкія дроны збіваюцца, а нейкія дроны залятаюць, і мы потым іх размінуем — ну, гэта вайна, гэта наступствы таго, што адбываецца ў нашым паўднёвым прымежжы».

«Гэта адбываецца практычна кожны тыдзень», — паведаміў ён.

Дзяржаўную прыналежнасць дронаў, што залятаюць у Беларусь, Карпянкоў не ўказваў.

Як піша «Флагшток», люты стаў рэкордным па колькасці здарэнняў з расійскімі дронамі ў Беларусі. Падзенні фіксаваліся як мінімум у Хойніках, Маложыне, Мазырскім і Гомельскім раёнах і Гомелі. Улады звычайна ніяк не каментуюць такія здарэнні, а мясцовыя дзяржСМІ не пішуць пра такое — няма дазволу.

Каментары9

  • мимопроходил
    23.03.2025
    веруючая атэістка, я бы продолжил вашу мысль, а на черта нам вообще такая власть, такой режим, который в основном занят набиванием своих карманов да устранением всех неугодных, кто против такой узурпации власти.
  • Абу
    23.03.2025
    Як, вам, хатаскрайнікі, мірнае неба ад Лукі?
  • chunk
    23.03.2025
    Лойнікі і Хлеў. 🤣

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць