БЕЛ Ł РУС

Турцыя знайшла ў Чорным моры радовішча газу на 30 мільярдаў даляраў

17.05.2025 / 21:53

Nashaniva.com

Турцыя выявіла ў Чорным моры новае радовішча прыроднага газу аб'ёмам 75 мільярдаў кубаметраў, паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Радовішча размешчана ў раёне свідравіны Goktepe-3.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis Pool / Getty Images

Па словах Эрдагана, эканамічная каштоўнасць гэтага радовішча складае 30 мільярдаў даляраў. Прэзідэнт Турцыі адзначыў, што новае адкрыццё зможа задаволіць патрэбы ўсіх жылых дамоў краіны ў прыродным газе на працягу трох з паловай гадоў.

Як піша Reuters, штодзённая здабыча прыроднага газу Турцыяй на яе флагманскім радовішчы Сакар'я ў Чорным моры дасягнула каля 9,5 мільёна кубічных метраў, паколькі краіна нарошчвае свае энергетычныя амбіцыі як унутры краіны, так і за мяжой.

Турцыя, якая імпартуе больш за 90% сваіх энергетычных патрэбаў, імкнецца скараціць імпарт і павысіць бяспеку паставак, развіваючы ўнутраныя рэсурсы і пашыраючы міжнароднае партнёрства ў разведцы нафты і газу.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтка Еўракамісіі абвясціла аб завяршэнні эры расійскіх нафты і газу ў Еўропе

Еўрасаюз да канца 2027 года збіраецца цалкам адмовіцца ад закупак расійскага газу

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце

Каментары да артыкула