Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі
Яго вырабілі майстры Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра.
Скрыншот трансляцыі з Ватыкана
Старшыня Палаты прадстаўнікоў і былы кадэбэшнік Ігар Сергеенка, які прысутнічаў у Ватыкане на цырымоніі інтранізацыі (уступлення ў пасаду) новага Папы Льва XIV, перадаў яму падарунак ад Лукашэнкі.
Сергеенка ў Ватыкане. Фота: прэс-служба Палаты Прадстаўнікоў
Гэта абраз Божай Маці Жыровіцкай. Ён выраблены майстрамі Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра ў тэхніцы ручнога ціснення, серабрэння і залачэння.
Арыгінал знаходзіцца ў Свята-Успенскім манастыры ў Жыровіцах.
Прэс-служба Палаты прадстаўнікоў перадае словы Сергеенкі пра тое, што «ў наш няпросты і непрадказальны час спадзяванні народаў на мір і сацыяльную справядлівасць толькі ўзмацняюцца, і хрысціянскія каштоўнасці, духоўнасць, міралюбнасць — тое, што цяпер аб'ядноўвае Беларусь і Святы Пасад».
Сергеенка таксама сказаў, што яны будуць рады бачыць новага Папу ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з-пад царквы ў Рыме
Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка