Грамадства77

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!

А ці змог бы сам Аляксандр Лукашэнка скарыстацца такой нагодай як пахаванне Папы Рымскага, каб злятаць у Італію? Спыталі ў эксперта.

Стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка даручыў прысутнічаць на пахаванні Папы Рымскага ў Ватыкане былому кіраўніку сваёй адміністрацыі Ігару Сергеенку, які цяпер займае пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў.

Але ёсць важны нюанс: Ігар Сергеенка з 2020 года ўваходзіць у санкцыйны спіс Еўрасаюза і тэарэтычна не мае права наведваць краіны ЕС. А трапіць у Ватыкан, не трапіўшы ў Італію, немагчыма.

«Наша Ніва» папрасіла адваката, спецыяліста па міжнародным прававым супрацоўніцтве ў крымінальных справах Алеся Міхалевіча пракаментаваць гэту сітуацыю.

Эксперт лічыць, што хутчэй за ўсё ў падсанкцыйнага чыноўніка сапраўды атрымаецца наведаць Італію.

— Возьмем, напрыклад, ААН, галоўны офіс якой знаходзіцца ў Нью-Ёрку. На яе пасяджэнні прыязджаюць кіраўнікі Ірана, КНДР і іншых недэмакратычных краін. У такіх выпадках даволі часта падсанкцыйным палітыкам выдаюць візу, якая дазваляе наведваць не ЗША, а толькі Нью-Ёрк ці нават канкрэтную частку гэтага горада.

Адвакат адзначае: у міжнароднай практыцы з такімі кейсамі ўсё даволі складана. Унутры Еўрапейскага саюза знаходзіцца шэраг краін, якія ў яго не ўваходзяць — напрыклад, Андора, Манака ці той самы Ватыкан.

— Калі Ватыкан зробіць асабістае запрашэнне на пахаванне Папы Рымскага для Ігара Сергеенкі, я думаю, што з вялікай доляй верагоднасці італьянская амбасада выдасць яму візу, а італьянскія памежнікі прапусцяць на тэрыторыю краіны. Санкцыі — гэта не пра крымінальнае права і крымінальнае пакаранне. Гэта адміністрацыйная рэч, якая створана, каб спрабаваць змяніць паводзіны чалавека. На жаль, у выпадку палітычнай неабходнасці, такія рэчы дастаткова лёгка абыходзяцца.

Адвакат лічыць, што віза ў Сергеенкі будзе аднаразовая з вельмі абмежаванай колькасцю дзён. Але ж ён упэўнены, што пытанне візіту беларускага чыноўніка ўжо ўзгоднена паміж Ватыканам і італьянскімі ўладамі.

На пытанне, ці магчыма такое, што ў Ватыкан паляцеў бы сам Лукашэнка, калі б захацеў гэтага, Алесь Міхалевіч адказвае адмоўна.

— Гэта быў бы вялікі скандал. Хутчэй за ўсё, у такім выпадку запрашэнне даслалі б у апошні момант, калі немагчыма зрабіць візу.

Каментары7

  • Тутэйшы
    25.04.2025
    Мяне больш цікавіць ці мажа ён знікнуць трапіўшы у Ватыкан.
  • Беларус
    25.04.2025
    І навошта лукашэнкаўскага служку называць "беларускім чыноўнікам"? Што ў ім беларускага? Дзіўна, што падавалася б беларускае выданьне дагэтуль бачыць ў прадстаўніках хунты нешта беларускае. Чым выдае захопнікаў за норму ды нешта сапраўднае. І толькі дапамагае з аднаўленнем легітымнасьці. Быццам бы і не было 2020-а году.
  • Чавус
    25.04.2025
    Беларус, Мне здаецца, што гэты дзядзька - не рускамірны рашыст. Можа, я памыляюся ... Але згодзен: дзе КДБ, а дзе Ватыкан :) Можна было на пахаванне Папы адправіць чалавека, блізкага да каталіцкай царквы.

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць