БЕЛ Ł РУС

Пуцін паведаміў, пра што гаварыў з Трампам

19.05.2025 / 20:4

Nashaniva.com

Размова працягвалася больш за 2 гадзіны. 

Пуцін заявіў Трампу, што спыненне агню з Украінай магчыма пасля дасягнення адпаведных дамоўленасцяў. У мемарандум Расіі і Украіны могуць увайсці пытанні спынення агню і прынцыпы ўрэгулявання. Расія і Украіна павінны знайсці кампрамісы, якія задавальняюць абодва бакі.

«Мы дамовіліся з Трампам пра тое, што Расія гатовая працаваць з Украінай над мемарандумам з нагоды будучай мірнай дамовы, у яго ўвойдуць прынцыпы, тэрміны, а таксама магчымае спыненне агню на пэўны час у выпадку дасягнення адпаведных дамоўленасцяў», — заявіў Пуцін.

У канцы заявы ён адзначыў «неабходнасць ліквідацыі першапрычын украінскага крызісу».

У цэлым гутарку з Трампам ён ацаніў як канструктыўную, а аднаўленне кантактаў у Стамбуле гаворыць пра тое, што бакі «ўвогуле на правільным шляху».

Дональд Трамп неўзабаве таксама выступіць з заявай аб перамовах з Пуціным, піша CNN са спасылкай на неназванага прадстаўніка Белага дома.

Чытайце таксама:

«Пуцін не ведае, як выйсці з вайны». Вэнс заявіў пра тупік ва ўкраінскім урэгуляванні

Мерц: Еўропа далёкая ад таго, каб гаварыць аб увядзенні войскаў ва Украіну

Расія выставіла Украіне восем умоў

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру

Каментары да артыкула