БЕЛ Ł РУС

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя

19.05.2025 / 23:29

Nashaniva.com

Першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец у эфіры тэлеканала СТБ паведаміў, што праблемы з цыбуляй, якія апошнім часам выйшлі наяў, у ведамстве чакаліся. Яшчэ раней у міністэрстве ведалі, што напрыканцы міжсезоннага перыяду сітуацыя будзе складанай.

Фота ілюстрацыйнае

Чыноўнік патлумачыў, што крамы прадаюць тыя тавары, якія паступаюць ад пастаўшчыкоў, і выконваюць вызначаны асартымент. Пры гэтым людзі часта заўважаюць менавіта негатыў, кажучы, што зніклі цыбуля, бульба, макарона — але гэта звязана і з пакупніцкімі перавагамі.

Цяпер, кажа Вежнавец, якраз май — канец міжсезоння, і гэта натуральна, што з пастаўкамі некаторых прадуктаў могуць быць цяжкасці.

Таксама намеснік міністр адзначыў, што раней праблем з цыбуляй не ўзнікала, таму што МАРГ разам з Міністэрствам сельскай гаспадаркі арганізоўвалі пастаўкі цыбулі ў крамы «практычна ў ручным рэжыме».

Чытайце таксама:

Нават у краме буйнога саўгаса, які ганарыцца сваім ураджаем гародніны, няма бульбы, морквы, цыбулі

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Каментары да артыкула