Пуцін расказаў Трампу пра тэракты, нібыта прадухіленыя на Краснай плошчы
Расія прадухіліла пагрозы здзяйснення тэрактаў каля Крамля і Краснай плошчы ў ноч з 6 на 7 мая. Пра гэта расказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін амерыканскаму прэзідэнту Дональду Трампу, паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, піша РБК.
Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа
«У ноч з 6 на 7 мая Украіна выпусціла па расійскай тэрыторыі 524 беспілотнікі, а таксама амерыканскія ракеты Storm Shadow [насамрэч — брытанскія ракеты — НН], прычым большая частка ішла на Маскву. Практычна ўсе яны былі збітыя. Тады ж былі прадухіленыя і пагрозы здзяйснення тэрактаў у цэнтры сталіцы ў раёне Крамля і Краснай плошчы», — перадаў Ушакоў словы Пуціна.
Пуцін адзначыў, што такім чынам украінцы нібыта хацелі запалохаць гасцей святкавання 80-годдзя Перамогі, каб замежныя лідары не прыехалі ў Маскву.
Чытайце таксама:
Пуцін паведаміў, пра што гаварыў з Трампам
Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна
Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу
Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе