Раскамнагляд звяртаўся на Amazon з патрабаваннем выдаліць люстэрка беларускага выдання
Расійская федэральная служба «Раскамнагляд» падала скаргу на хостынг Amazon з патрабаваннем выдаліць люстэрка (альтэрнатыўную копію сайта) беларускага выдання «Новы час», якое дае чытачам з Беларусі і Расіі магчымасць абыходзіць блакіроўкі.
Здымак ілюстрацыйны
Скарга не ўтрымлівала канкрэтных звестак пра нібыта незаконны кантэнт або парушаныя законы, толькі патрабаванне выдаліць увесь дамен. Рэдакцыя «Новага часу» ў адказ заявіла, што дзейнічае ў межах міжнароднага і еўрапейскага права, а скаргу расцэньвае як спробу дзяржаўнай цэнзуры і ціску на незалежныя СМІ з боку ўладаў Расіі і Беларусі.
Amazon прыняў аргументы «Новага часу» і не заблакаваў люстэрка. Сайт быў пераналаджаны і цяпер зноў даступны з Беларусі і Расіі без неабходнасці VPN.
Чытайце таксама:
Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордную колькасць кантэнту