Свет1313

Telegram заблакаваў расійскі інсайдарскі канал з мільёнам падпісчыкаў па патрабаванні расійскіх уладаў

Папулярны канал «ВЧК-ОГПУ», які меў больш за мільён падпісчыкаў і спецыялізаваўся на публікацыі інфармацыі аб дзейнасці расійскіх сілавых структур, быў заблакаваны сёння ноччу без тлумачэння прычын.

У ліпені 2024 года Міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла «ВЧК-ОГПУ» ў рэестр замежных агентаў, абвінаваціўшы канал у распаўсюджванні недакладнай інфармацыі аб рашэннях расійскіх уладаў і фарміраванні негатыўнага вобраза Узброеных сіл Расіі. У снежні таго ж года Таганскі раённы суд Масквы аштрафаваў Telegram на 4 мільёны рублёў за невыкананне патрабаванняў аб выдаленні канала. 

Рэдакцыя «ВЧК-ОГПУ» адзначае, што іншыя каналы, згаданыя ў пастанове суда, таксама былі заблакаваныя, а іх спасылкі апынуліся ў руках асоб, звязаных з расійскімі ўладамі, што сведчыць аб каардынацыі дзеянняў.​

«Выглядае, Telegram вырашыў выканаць патрабаванне расійскіх уладаў (Генпракуратуры і Раскамнагляду) і выдаліць «ВЧК-ОГПУ» за публікацыю «інфармацыі, накіраванай на дэстабілізацыю грамадска-палітычнага становішча ў Расійскай Федэрацыі, якая дыскрэдытуе дзеянні органаў дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі і Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі». Адбылося гэта неўзабаве пасля таго, як уладальнік тэлеграм Павел Дураў пакінуў Францыю і апынуўся ў ААЭ. Ці звязаныя гэтыя падзеі — будзе зразумела зусім хутка», — напісалі аўтары канала.

Рэдакцыя канала паведаміла, што з 2024 года ў Еўрасаюзе вядзецца расследаванне спробаў замаху на заснавальніка канала, якія, паводле іх дадзеных, былі арганізаваны адной з расійскіх спецслужбаў. У жніўні 2024 года заснавальнік канала быў шпіталізаваны з вострым атручваннем невядомага паходжання і правёў у бальніцы два месяцы.​

Каментары13

  • Дзе прозвішча?
    07.04.2025
    А хто заснавальнік канала?
  • Хамячкам баранчыкам
    07.04.2025
    А дзе ўсе тыя адэпты “бяспечнага дураўскага тэлеграма”, якія яшчэ пару месяцаў таму апраўдвалі ды ўсяляк абаранялі тут у каментарах Дурава і яго “бяспечны” тэлеграм? Я яшчэ паўгады таму пісаў пра розныя прэцэдэнты, што Дураў ужо не раз ішоў на супрацу з арабскімі і расійскімі структурамі, блакуючы розныя няўгодныя, апазіцыцныя ці ўкраінскія каналы. У той час як крамлёскія шавіністычна-імперскія каналы, якія адкрыта заклікаюць забіваць украінцаў ды ісці вайной супраць іншых краін і народаў, такія каналы Дураў і блізка не блакуе. Не дарма ж ён болей за 10 разоў сакрэтна лётаў у рф пасля пачатку вайны, што стала вдома пасля злітых расійскіх баз. Хоць Дураў нахабна хлусіў, што ён быццам бы не быў у рф пасля 2018 году. Для наіўных, Дураў будуе вам чарговы укантакце, каб як баранчыкаў вас там кантраляваць. Якая можа быць бяспека, якая грунтуецца толькі на гарантыях расійскага мільярдэра Дурава? Дарэчы, гэта і камень у бок незалежных беларускіх СМІ, якія пасля 2020 года амаль загналі ўсю сваю аўдыторыю ў тг. Гэта як паставіць усе свае грошы на zero ў расійскім казіно з крамлёскімі маклерамі.
  • Имя
    07.04.2025
    Любой централизованный мессенджер не может быть безопасным по определению. Очнитесь, граждане. Если в инфраструктуре мессенджера есть единая точка контроля, как правило, это несколько серверов, подконтрольных авторам - можно даже не заикаться некоей безопасности.

    Jami пока выглядит наиболее адекватной заменой TG.

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць