Сярод замежных кліентаў беларускіх санаторыяў другое месца пасля расіян — у жыхароў краіны Еўрасаюза
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння Генадзь Балбатоўскі паведаміў, што ў першым квартале 2025 года колькасць замежных гасцей у беларускіх санаторыях вырасла на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Санаторый «Ружанскі» ў Пружанскім раёне. Фота ілюстрацыйнае
У 2024 годзе санаторыі Беларусі наведалі людзі з 67 краін. Звычайна кожны год у іх прыязджаюць прадстаўнікі як мінімум 60 дзяржаў. Большасць з іх — з еўрапейскіх краін, але таксама бываюць госці з ЗША, Канады, Аўстраліі і краін Лацінскай Амерыкі.
Найбольш замежных кліентаў прыехала з Расіі, на другім месцы — Латвія, на трэцім — Азербайджан.
Увогуле беларусы складаюць 70% усіх кліентаў беларускіх санаторыяў, а іншаземцы — 30%.
Паводле слоў Балбатоўскага, у мінулым годзе былі распрацаваныя 83 новыя медыцынскія праграмы і дадалося больш за 150 новых працэдур. Дзякуючы росту зацікаўленасці з боку іншаземцаў, прыбытак ад экспарту паслуг перавысіў 80 мільёнаў рублёў.
Чытайце таксама:
У беларускіх санаторыях амаль не засталося месцаў на лета